Мы задаліся пытаннем, а як зразумець, што сустрэча была паспяховай?!
Вось што кажа Анатоль Лябедзька па выніках сустрэчы з кангрэсвумен Каптур - "Вам кажуць, што час сустрэчы сціслы і варта, за 15 хв, паспець сказаць пра ўсё. А пасля, вы распавядаеце гісторыю Акта “Аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі” і яго актуальнасці зараз. Пра гісторыю шасцігадовай дзяўчынкі, якая траціну жыцця пражыла без бацькі, якога кінулі за краты за данаты (за міласэрднасць). Пра нобелеўскага лаўрэата у турэмнай робе (апошні раз такое было пры Гітлеры). Пра каманду аптымістаў, якая рыхтуе праекты законаў і рэформаў для новай Беларусі. Пра тое, чаму Маша Зайцава паехала ваяваць за Украіну.
Гадзіннік цікае. 30 хвілінаў… Гадзіна… Паўтары. А Каптар усё яшчэ з намі??
І на наступны дзень ад яе прыходзіць пасланне, што яна плануе сустрэчы з іншымі кангрэсменамі, каб размаўляць пра Беларусь!"
Выснова - паспяховая сустрэча тая, пад час якой вам удаецца вашага суразмоўцу заразіць вірусам беларускасці!