«Праект Канстытуцыі Новай Беларусі – гэта прышчэпка ад дыктатуры і палітыкаў, хворых на ўладу»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька распавёў пра асноўныя рысы Канстытуцыі Новай Беларусі і чаму менавіта цяпер важна далучыцца да працы над праектам па яе распрацоўцы.
Асновы Новай Канстытуцыі:
- Парламенцкая сістэма кіравання з прэзідэнтам як механізмам стрымлівання, а не галоўнакамандуючым.
- Чалавек, яго правы і свабоды – у цэнтры: амаль траціна тэксту Канстытуцыі прысвечаная менавіта гэтаму напрамку.
Акрамя непасрэдна тэксту сфармаваны пакет іншых рэформаў, каб здзейсніць падрыхтаваны і прагназуемы юрыдычны базіс для Новай Беларусі, бо перамены – гэта момант, да якога мы мусім быць гатовымі.
І чым больш людзей далучыцца зараз да распрацоўкі – тым мацнейшай будзе падмурак нашай будучыні.
-- Накіраваць свае прапановы можна па спасылцы: https://kanstytucyja.online/index.php/kontakty