Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Папулярны ў свой час у Беларусі Экспертны Клуб “ПРАФЕСІЙНА АБ АКТУАЛЬНЫМ” Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог” аднавіў сваю дзейнасць. Першае паседжанне ЭК адбылося ў офісе Дайніюса Жалімаса, дэпутата Еўрапарламента.

ТЭМА №1: “ПРАЗ ПЛОТ - НЕВЯДОМАЯ БЕЛАРУСЬ”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 17 экспертаў, у тым ліку, першы намеснік спікера Сейма Літвы Юозас Олекас, дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі Таццяна Шчытцова, дэлегаты Каардынацыйнай Рады Павал Церашковіч і Уладзімір Шанцаў, намеснік кіраўніка дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь” Жыгіс Павілёніс, культуролаг Вадзім Мажэйка, спецпрадстаўніца АМЗС Літвы па Беларусі Аста Андрияускене, кіраўнічка фонда Адэнаўэра ў Літве Габрыэла Баўман, ды іншыя. 


Анатоль Лябедзька, дырэктар Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог” так падсумаваў вынікі паседжання, “выдатная атмасфера, цікавыя прапановы, сінэргія ў дзеянні, і як вынік - тры тэматычныя заяўкі на травень.

Ёсць попыт - будзе перспектыва!”