IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету: новыя магчымасці для дыяспары
Ужо ў траўні беларуская дыяспара зноў збярэцца разам, каб абнавіць і ўзмацніць унутраныя сувязі, абмеркаваць агульныя выклікі і распрацаваць сумесныя праекты, важныя для Беларусі.
Што чакае ўдзельнікаў і ўдзельніц:
-- Сустрэча са Святланай Ціханоўскай;
-- Прэзентацыі дыяспаральных арганізацыяў;
-- Майстар-класы, прысвечаныя:
- легалізацыі і бяспецы,
- падтрымцы рэпрэсаваных,
- адукацыі і культуры,
- нацыянальнай ідэнтычнасці,
- развіццю і фінансавым магчымасцям для дыяспары;
-- Серыя інтэрв’ю ў фармаце Q&A з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў;
-- Праца ў групах над праектамі для Беларусі.
Колькасць месцаў абмежаваная, таму прапануем зарэгістравацца ўжо цяпер!
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeA0rmasq24x-8sk6ubTpLed8SKRG-sO2MzTkA_-oTgme1oSw/viewform
Да Канферэнцыі можна будзе далучыцца не толькі афлайн, але і ў анлайн-фармаце.
23–25 траўня 2025 года, Варшава, Польшча.