Малгажата Гасеўска кіраўнічка дэлегацыі ЕП па Беларусі падтчас дэбатаў па рэзалюцыі па Беларусі зрабіла некалькі актуальныхьзяваў.
Малгажата Гасеўска звярнула ўвагу на тое, што палітвязні ў Беларусі ўтрымліваюцца ў «папраўчых калоніях, якія хутчэй нагадваюць канцлагеры, дзе палітвязні падвяргаюцца жорсткаму тэрору і строгаму рэжыму ізаляцыі». Больш за тое, жанчыны палітзняволеныя пазбаўленыя права на абарону, сувязь з сям'ёй і перадачы з ежай, адзеннем, грашыма і лекамі.
Іх стан здароўя імкліва пагаршаецца, і, нягледзячы на кепскі стан здароўя, іх па-ранейшаму пастаянна ўтрымліваюць у адзіночных карцэрах, распавяла еўрадэпутатка.
Таксама еўрадэпутатка ад Польшчы ў сваім выступе згадала Андрэя Пачобута, (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrei-paczobut) беларускага і польскага журналіста, які кінуты за краты рэжымам, у дачыненні да яго прымяняюцца псіхічныя і фізічныя катаванні.