Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Учора быў надзвычай важны і вызначальны дзень. Мы падсумоўвалі вынікі гадавой супрацы з экспертнай супольнасцю па праекту Канстытуцыі новай Беларусі.

За гэты час больш за 30 вядомых экспертаў у галіне канстытуцыйнага права рабілі аўдыт праекта, які прэтэндуе на званне народнага. Было цікава, пазнавальна, эфектыўна.

Дзякуй МЗС Аўстрыі, якое прадставіла гістарычную залу для нашай выніковай працы! Дзякуй экспертам з вядучых еўрапейскіх цэнтраў за высокую адзнаку нашай працы.

Дзякуй маім калегам, што былі маторам нашай дзейнасці.

Рухаемся далей!