Пад час сустрэчы з Рышардам Петру, спецдакладчыкам ПАРЭ па Беларусі Анатоль Лябедзька і Дзяніс Кучынскі абмеркавалі магчымасці ангажавання Венецыянскай камісіі ў працу па правядзенню прававой экспертызы праекта Канстытуцыі новай Беларусі.
Чаму гэта важна? Тлумачыць Анатоль Лябедзька.
“Мы не можам наўпрост звярнуцца у Венецыянскую камісію. Такая магчымасць ёсць у Асамблеі і яе прэзідэнта. Таму нам патрэбны лабісты сярод парламентарыяў. Мандат Пятру дае яму магчымасць працаваць па гэтаму кейсу. І Рышард гатовы нам дапамагаць.
Заключэнне Венецыянскай каміссіі па праекту КНБ, калі яно будзе станоўчым, дае гарантыі, што зроблена якасная праца, па выніках якой Беларусь ніколі больш не вернецца да дыктатуры”.