Групы ачаліла "Wendy Morton MP", ценявы міністр замежных спраў ад кансерватараў.
Факт стварэння групы быў зафіксаваны пад час правядзення беларуска-брытанскага стратэгічнага дыялога, аб чым паведаміў Дзяніс Кучынскі, дарадца Святланы Ціханоўскай.
Анатоль Лябедзька, тлумачыць, наколькі важная Брытаніі ў Міжпарламенцкім Альянсе дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”.
«Відавочна, што зараз не існуе адзінай еўраатлантычнай прасторы. Нам патрэбна развіваць асобныя накірункі - еўрапейскі і амерыканскі. Больш таго і тут ёсць дадатковыя трэкі. Адзін з іх - брытанскі.
Нам важны Лондан, як частка шырокай міжнароднай кааліцыі па Беларусі, без якой немагчыма будаваць еўрапейскую, незалежную Беларусь. І тут парламенцкая група можа быць рухавіком працэса. Ужо зараз распачата праца, каб чацвертую сустрэчу Альянса зладзіць у Брытаніі, каб яшчэ больш замацаваць прысутнасць Беларусі ў брытанскай павестцы дня”.