У Еўрапарламенце гаварылі пра пазітыўную альтэрнатыву для новай Беларусі
Пад час дэбатаў па Беларусі на паседжаннях трох фракцый Еўрапейскага Парламента Святлана Ціханоўская зрабіла акцэнт на прапанове супрацы з ЕП па пазітыўнай альтэрнатыве для новай Беларусі.
Нацыянальная лідарка адзначыла, што “важна даць людзям візію і перспектыву Беларусі без дыктатуры. Праект Канстытуцыі і пакет законапраектаў, распрацаваныя экспертнай супольнасцю, гэта адзін з інструментаў змагання за беларусаў, за еўрапейскую перспектыву для Беларусі”.
Анатоль Лябедзька нагадаў, што “ў снежні, менавіта, ў Еўрапейскім Парламенце прайшла прэзентацыя пакета законапраектаў (Аб паліцыі, Аб Амбудсмене, Аб нацыянальным Савеце правасуддзя). Гэта самы моцны адказ на пытанне, ці адпавядае наша перспектыва Капенгагенскім крытэрам на ўступленнне ў Еўразвяз”.