6-7 сакавіка ў Рыме прайшла канферэнцыя міжпарламенцкай кааліцыі “За дэмакратычную Беларусь”, якая аб’ядноўвае парламенцкія групы з 27 краінаў.
Канферэнцыя прайшла ў сценах італьянскага парламента, дзе ўдзельнікі абмяркоўвалі шляхі вызвалення палітвязняў, падтрымку незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці, умацаванне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры, а таксама праблемы беларусаў у выгнанні.
Па выніках канферэнцыі 30 прадстаўнікоў парламентаў падпісалі Рымскую дэкларацыю, у якой вызначаныя ключавыя пазіцыі і задачы ў падтрымку дэмакратычных змен у Беларусі.
У дэкларацыі заяўлена:
- Мэта – дэмакратычныя перамены ў Беларусі праз свабодныя і справядлівыя выбары і інтэграцыя Беларусі ў еўрапейскую супольнасць.
- Лукашэнка і яго “парламент” нелегітымныя. Апошнія выбары, што адпавядалі стандартам АБСЕ, адбыліся ў 1995 годзе. Усе наступныя “галасаванні”, уключаючы выбары 2024 і 2025 гадоў, былі спецаперацыямі рэжыму дзеля ўтрымання ўлады.
- Заклік падтрымаць Святлану Ціханоўскую як прадстаўніцу беларускага народа. Таксама закліканы развіваць супрацоўніцтва з Аб’яднаным пераходным кабінетам, Каардынацыйнай радай, беларускімі дэмакратычнымі партыямі, НДА і незалежнымі медыя.
Удзельнікі вызначылі пяць прыярытэтных задач:
- Спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітвязняў.
- Інтэграцыя беларусаў, вымушаных пакінуць краіну з-за рэпрэсій, на падставе “Люксембургскіх рашэнняў” (Luxembourg Solutions) ад чэрвеня 2024 года.
- Правядзенне свабодных і справядлівых выбараў у адпаведнасці са стандартамі АБСЕ.
- Падтрымка незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці,.
- Падтрымка антываенных ініцыятыў Беларусі, паколькі нелегітымны рэжым уцягнуў краіну ў агрэсію супраць Украіны.
З боку беларускгга бралі ўдзел прадстаўнікі Офісу, Аб'яднанага пераходнага кабінету, Каардынацыйнай рады, палітычных партыяў, экспертнай супольнасці.
Парламентарыі таксама пацвердзілі намер прыцягнуць прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і за ўдзел у вайне супраць Украіны..
Сярод падпісантаў – прадстаўнікі нацыянальных парламентаў і міжнародных арганізацый:
• Міхал Каміньскі (Michal Kaminski) — віцэ-спікер Сенату Польшчы
• Юозас Олекас (Juozas Olekas) —першы віцэ-спікер парламента Літвы
• Лія Куартапеле (Lia Quartapelle) — дэпутат Палаты дэпутатаў Італіі ад Дэмакратычнай партыі
• Эмануэліс Зінгерыс (Emanuelis Zingeris) — член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, дакладчык па Беларусі
• Аляксей Ганчарэнка (Oleksii Goncharenko) — дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы
• Віталій Гаўрук (Vitalii Gavrouc) — дэпутат Парламента Рэспублікі Малдова
• Кнут Абрахам (Knut Abraham) — дэпутат Бундэстага Германіі, член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы
• Павел Фішэр (Pavel Fischer) — кіраўнік Камітэта па замежных справах Сенату Чэхіі
• Іса Кахраман (Isa Kahraman) — дэпутат Парламента Нідэрландаў
• Даменіка дэла Ведова (Domenico de la Vedova) — сенатар Італіі
• Мішэль Вебер (Michel Weber) — сенатар парламента Францыі
• Камілла Хансен (Camilla Hansen) — дэпутат Парламента Швецыі
• Джуліа Тэрцы (Giulio Terzi) — сенатар Італіі ад партыі “Fratelli d’Italia”
• Поль Галлес (Paul Galles) — дэпутат Парламента Люксембурга, член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы
• П’ер Фердынанда Казіні (Pier Ferdinando Casini) — сенатар Італіі
• Хаціа Дэконаідзэ (Khatia Dekanoidze) — дэпутат Парламента
• Фрэдэрык Пеці (Frederic Petit) — дэпутат Нацыянальнай асамблеі Францыі
• Анатоль Лябедзька - дэпутат Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Таксама дэкларацыю падпісалі іншыя парламентарыі і прадстаўнікі міжнародных арганізацый.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка, падсумоўваючы практычныя вынікі другой сустрэчы Міжпарламенцкага Альянса, па-першае, адзначыў рашэньне італьянскага парлямэнту зрабіць адмысловы запыт пра павелічэньне колькасьці візаў для беларусаў і нагадаў, што італьянская амбасада — «сярод краінаў, якія выдаюць найбольшую колькасьць візаў беларусам».
Другім важным вынікам канфэрэнцыі ён назваў так званую Рымскі Мемарандум, якую падпісалі 30 парлямэнтароў з розных краін.
«Гэта супольны мэмарандум, у якім гаворыцца пра вызваленьне палітвязьняў, пра ціск на Лукашэнку, пра непрызнаньне лукашэнкаўскага рэжыму, пра падтрымку беларускіх незалежных мэдыя і дэмакратычнай супольнасьці. Важна, што гэта зафіксавана на паперы, і гэты дакумэнт потым усе парлямэнтары прынясуць у свае нацыянальныя парлямэнты ці Эўрапейскі парлямэнт», — кажа Франак Вячорка.