Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Першы выпадак выдалення беларуса з базы Інтэрпола, дзякуючы працы юрыдычнай каманды Офіса Ціханоўскай.

Рэжым Лукашэнкі ўжо некалькі гадоў спрабуе выкарыстоўваць Інтэрпол як інструмент палітычнага пераследу. Пад сфабрыкаваныя абвінавачанні трапляюць людзі, што ўдзельнічалі ў мірных пратэстах і падтрымлівалі дэмакратычныя перамены. У Мінску ведаюць, што па палітычных артыкулах Інтэрпол не будзе дадаваць людзей у базы вышуку, таму спрабуюць фабрыкаваць крымінальныя справы па эканамічных ці наркатычных артыкулах.

У 2020 годзе Алег (https://news.zerkalo.io/life/101930.html?c) (імя зменена з-за бяспекі) мірна пратэставаў супраць фальсіфікацыяў выбараў. У 2022-м яго абвясцілі ў вышук, затрымалі, катавалі і канфіскавалі дакументы.

Пасля гэтага Алег выехаў з Беларусі і атрымаў абарону ў Польшчы.

У 2024-м польская паліцыя затрымала яго

па сфабрыкаваным абвінавачанні Інтэрпола. Але польскі суд адмовіўся выдаваць яго рэжыму, прызнаўшы, што яго чакае рэальная пагроза катаванняў, бесчалавечнага абыходжання і парушэння асноўных правоў у Беларусі.

Юрыдычная каманда Офіса падала афіцыйны запыт у Камісію па кантролі файлаў Інтэрпола (CCF) з поўным пакетам доказаў і юрыдычным абгрунтаваннем.

У выніку:

- 8 жніўня 2025 года Генеральны сакратарыят Інтэрпола афіцыйна пацвердзіў: Алег больш не знаходзіцца ў базах Інтэрпола.

- 12 жніўня Камісія CCF замацавала гэты вынік афіцыйным лістом.

«Спробы рэжыму выкарыстоўваць Інтэрпол для пераследу нязгодных — гэта не толькі злоўжыванне міжнародным правам, але і прамая пагроза бяспецы беларусаў у выгнанні. Мы будзем супрацьдзейнічаць гэтаму на кожным этапе і заклікаем звяртацца да нас у падобных выпадках», — Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях.