Праект КНБ прапусцяць праз экспертызу Рыксдага!
Па выніках сустрэчаў ў шведскім Парламенце дасягнута дамоўленасць аб правядзенні прававой экспертызы праекта Канстытуцыі і актуальных законапраектаў. Аб гэтым паведаміў Анатоль Лябедзька.
“Тут усё проста - адна галава добра, але дзве, тры, ды яшчэ з досведам і кампетэнцыямі, натуральна лепш. Таму, мы шукаем экспертаў, якія б маглі зрабіць прафесійную экспертызу нашым напрацоўкам. Згода Рыксдага - гэта і прызнанне таго, што мы робім, і сіта, праз якое варта прайсці”.