Каманда “Рэанімацыйнага пакета рэформ” для новай Беларусі далучаецца да святкавання і запрашае ўсіх жадаючых прыйсці на прэзентацыю праекта “Шляхамі БНР”.


Вас чакае кароткая лекцыя па гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама аўдыё-гід па мясцінах БНР у Менску, Гродна і Вільні. Кожны прыйшоўшы атрымае невялікі падарунак.


Прэзентацыі адбудуцца ў Батумі, Беластоку, Брусэлі, Брэмене, Варшаве, Вільні, Гданьску, Каўнасе, Клайпедзе і Тбілісі.


Беларусь яшчэ будзе еўрапейскай, свабоднай і дэмакратычнай!


Дата, месца і час правядзення прэзентацый глядзі ў апісанні пад відэа. Далучайся!