Офіс Святланы Ціханоўскай арганізоўвае Канферэнцыю, прысвечаную Канстытуцыі і законам для Новай Беларусі.

Удзел у Канферэнцыі прымуць Святлана Ціханоўская, спікерка Сейма Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсен, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юозас Алекас, прэзідэнт Парламенцкай Асамблеі «Еўранэст» Андрус Кубілюс, кіраўнік групы «За Дэмакратычную Беларусь» Жыгімантас Павілёніс, а таксама беларускія і міжнародныя эксперты.