У сваёй праграме Ясь Гаспадар акцэнтуе ўвагу на ключавых аспектах развіцця беларускага грамадства і дзяржавы: вызваленні палітвязняў, спыненні палітычных рэпрэсій, прыняцці новай Канстытуцыі, забароне на ўвоз ядзернай зброі, правядзенні свабодных выбараў, эканамічных рэформах, абнаўленні адукацыйнай сістэмы і культурнай палітыкі, а таксама на аднаўленні добрасуседскіх адносін і еўраінтэграцыі.

Праграма выяўляецца ў 7 пунктах і гэта толькі пачатак, таму што Ясь гатовы абмеркаваць сваю праграму з грамадствам і пашырыць яе разам з беларусамі.

 


1. Вызваленне палітвязняў, спыненне палітычных рэпрэсій і запалохвання людзей. Свабода на вяртанне тым, хто вымушана пакінуў Радзіму 

2. Прыняццё Канстытуцыі, якая ліквідуе дыктатуру, верне ўладу народу і гарантуе незалежнасьць нашай краіны
 

3. Забарона ўвозіць ядзерную зброю ў Беларусь і нападаць з тэрыторыі Беларусі на іншыя краіны. Досыць быць саўдзельнікамі ў чужой агрэсіўнай вайне! 

4. Свабодныя, сумленныя, альтэрнатыўныя выбары ўсіх узроўняў адпаведна стандартам АБСЕ. Абраныя народам прадстаўнікі ўлады будуць паважаць людзей, а не абражаць

5. Празрыстасць бюджэтаў і эканамічныя рэформы дзеля дабрабыту кожнага грамадзяніна краіны: спрыяць працавітым; не перашкаджаць, а дапамагаць тым, хто пачынае ўласную справу 

6. Вяртанне адукацыі яе галоўнай ролі — узгадавання свабодных, асвечаных, адказных грамадзян.Культурная палітыка — дзеля захавання нацыянальнай самабытнасці беларусаў
 

7. Аднаўленне добрых адносінаў з еўрапейскімі суседзямі. Еўраінтэграцыя: бязвізавы рэжым — пагадненне аб асацыяцыі — уступленне ў Еўрапейскі Звяз

Абмеркаваць праграму Яся і дадаць свае пункты можна на платформе "Новая Беларусь" па спасылцы: https://bit.ly/jas2024 і ў мабільным дадатку "Новая Беларусь".