10 лістапада ў Таліне пройдзе беларуска-эстонская Канферэнцыя.

Яе галоўная мэта – узмацніць адносіны паміж дэмакратычнай Беларуссю і Эстоніяй, а таксама выпрацаваць эфектыўную стратэгію па Беларусі.

Мерапрыемства арганізаванае міністэрствам замежных справаў Эстоніі ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай.

На адкрыцці Канферэнцыі выступяць Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Эстоніі Маргус Цахкна.

Таксама ўдзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Кааардынацыйнай Рады, эстонскага ўраду і экспертнай супольнасці.