Аляксей Ганчарэнка, сустаршыня групы “За дэмакратычную Беларусь” пракаментаваў скандальную сітуацыю са зняццём шыльды у Кіеве, што увекавечвае памяць аб беларусах аддаўшых свае жыцці за Украіну.

“Гэтая мэмарыяльная дошка ўвекавечвае памяць беларусаў, якія аддалі жыцьці за Ўкраіну — хто падчас Рэвалюцыі Годнасьці, а хто ўжо падчас узброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

У 2016 годзе дошку ўсталявалі пры падтрымцы сяброў і сваякоў загінулых, а звяз ветэранаў Кіева дапамог прайсці ўсе этапы атрымання дазволу на яе ўстаноўку. Вельмі дзіўна, што ў 2023 годзе ўзнікла праблема «адсутнасці дазволу» на яго ўстаноўку.

З нагоды дэмантажу мемарыяльнай дошкі міжфракцыйнае дэпутацкае аб'яднанне «За дэмакратычную Беларусь» накіравала адпаведны дэпутацкі зварот да Кіеўскага гарадскога галавы і міністра адукацыі Украіны. Сёння беларусы таксама ваююць ва Узброенных Сілах Украіны — яны аддаюць свае жыцці за свабоду Украіны, разумеючы, што ад гэтага залежыць будучыня іх краіны. Гэта трэба памятаць і цаніць, а не нішчыць памяць пра іх”.