Чальцы працоўнай групы па падрыхтоўцы праекта закона “Аб мясцовым самакіраванні” (https://kanstytucyja.online/index.php/laws/934-zakon_ms) цягам тыдня працуюць у штаце Агаё, ў межах адмысловай праграмы Кангрэса ЗША “Адкрыты свет”.
Як паведаміў нам Анатоль Лябедзька, “праграма разнастайная, прадугледжвае ўвядзенне ў сістэму кіравання ЗША, падзел уладаў, сістэма стрымак і проціваг, розныя ўзроўні ўлады.
А таксама знаёмства з прававой базай Агаё для мясцовых органаў улады - роля і абавязкі мясцовых органаў улады, адрозненні ў мясцовым кіраванні ў Агаё.
Для распрацоўшчыкаў беларускага праекта закона “Аб мясцовым самакіраванні” гэта выдатная магчымасць, на практыцы, азнаёміцца як працуе мясцовае самакіраванне.
І разам з тым, прыўнесці ў Агаё беларускую павестку, заразіць вірусам беларускасці мясцовых палітыкаў, актывістаў. І мы гэта, абавязкова, зробім!”.