Новый глава ЦИК Карпенко рассказал, из-за каких «нюансов» ЦИК Беларуси не опубликовал имена членов избирательных комиссий.

Глава Центризбиркома Игорь Карпенко рассказал, почему ЦИК решил не публиковать имена членов участковых комиссий на референдуме по Конституции.

27 февраля в Беларуси пройдет референдум по поправкам в Конституцию. Александр Лукашенко называет готовящиеся изменения эволюционным путем развития страны, оппозиция - фикцией и очередной попыткой узурпировать власть. Русская служба Би-би-си рассказывает, зачем понадобилась новая "народная" Конституция, кто ее писал и что стало с теми, кто пытался предложить к ней поправки.

«Гэта яшчэ бяздарней, чым нават у СССР» — што адбываецца ў Беларусі за 10 дзён да рэфэрэндуму.

 

У нядзелю, 27 лютага, — асноўны дзень галасаваньня на рэфэрэндуме па новай Канстытуцыі. Галасаваньне будзе адбывацца толькі ў самой Беларусі, адкрываць участкі за мяжой улады адмовіліся. Паводле афіцыйнай вэрсіі — зь меркаваньняў бясьпекі.


Засакрэчваюць імёны сябраў участковых камісій


Таксама мэтамі бясьпекі тлумачыцца засакрэчваньне імёнаў сябраў участковых выбарчых камісій. «У 2020 годзе сябрам камісій паступала вельмі шмат пагроз, інфармацыя пра іх была ў адкрытым доступе», — сказалі ў прэс-службе ЦВК.

 

Юрысты заўважаюць, што гэтае рашэньне парушае Выбарчы кодэкс. У артыкуле 34 напісана, што ў рашэньні па фармаваньні ўчастковых выбарчых камісій павінна быць пазначана «прозьвішча, імя, імя па бацьку кожнага сябра выбарчай камісіі, спосаб вылучэньня, месца знаходжаньня і нумар тэлефону камісіі».

 

Пры гэтым у склад участковых камісій ня трапіў ніводзін прадстаўнік апазыцыі. Зарэгістраваныя палітычныя партыі адмовіліся вылучаць сваіх прадстаўнікоў. А тыя сябры, якія пайшлі на вылучэньне самастойна, сутыкнуліся з праблемамі.

 

Напрыклад, у Мастах шляхам збору подпісаў вылучыўся прадстаўнік БСДП Зьміцер Цесьлянок, яго кандыдатуру ў склад участковай выбарчай камісіі адхілілі, а празь нейкі час прыйшлі сілавікі, правялі дома ператрус і склалі пратакол за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

 


Міжнародных назіральнікаў СНД узначальвае былы падначалены Лукашэнкі


Да многіх актывістаў партый і рухаў напярэдадні галасаваньня дадому прыходзяць міліцыянты, каб правесьці прафіляктычныя гутаркі.

 

Больш за тое, прадстаўнікі апазыцыі ня трапілі нават у сьпісы акрэдытаваных назіральнікаў за выбарамі. Сярод зарэгістраваных назіральнікаў ёсьць адзін прадстаўнік АГП, але ў самой партыі нават ня ведаюць, хто гэты чалавек, і не выключаюць, што ён даўно адышоў ад партыйных спраў.

 

Ня будзе на рэфэрэндуме назіральнікаў ад АБСЭ. «Няма сэнсу запрашаць падобныя структуры, калі загадзя ведаеш, зь якім адказам яны прыедуць», — сказаў міністар замежных спраў Уладзімер Макей.

 

Пры гэтым адметна, што місію назіральнікаў ад СНД узначальвае былы падначалены Лукашэнкі, у мінулым кіраўнік Камітэту дзяржкантролю і намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Леанід Анфімаў. Ад чэрвеня 2021 году Анфімаў працуе ў цэнтральным апараце СНД.

 

 

«Калі ў краіне контрарэвалюцыя, то законы не працуюць»

 

Адзін з апазыцыйных палітыкаў, які жыве ў Беларусі, падзяліўся сваім бачаньнем сытуацыі ў краіне напярэдадні рэфэрэндуму.

 

«Рэальнага абмеркаваньня праекту няма. Ёсьць толькі ідэалягічны чыньнік, каб паказаць, як народ удзельнічае ў абмеркаваньні. Гэта адбываецца ў традыцыях СССР і КНДР.

 

З працэсу падрыхтоўкі рэфэрэндуму выкінутыя ўсе іншыя суб’екты: зачышчаныя НДА, у краіне не засталося экспэртаў, якія маглі б выказваць сваю думку, палітычных партыяў ніхто ня чуе. Улада знаходзіцца ў сваім вакуўме з пастановачнымі псэўдаабмеркаваньнямі», — кажа палітык.

 

На ягоную думку, вялікая колькасьць людзей глядзіць на такі стан рэчаў з апатыяй — маўляў, ніводзін з варыянтаў не адпавядае іх чаканьням. А прасунуць нейкі альтэрнатыўны варыянт Канстытуцыі ў такіх умовах проста немагчыма, лічыць экспэрт.

 

«Калі ў краіне контрарэвалюцыя і рэакцыя, то законы проста не працуюць. Для ўладаў няма розьніцы, якая будзе Канстытуцыя, бо ніводзін з варыянтаў працаваць ня будзе. Народ у якасьці пераменаў хацеў зусім ня гэтага. Мы бачым умацаваньне палітычнай сыстэмы пад выглядам рэфэрэндуму», — лічыць апазыцыянэр.

 

На думку суразмоўцы, ранейшыя рэфэрэндумы праходзілі з большай цікавасьцю грамадзтва, бо там былі больш зразумелыя пазыцыі бакоў, спадзяваньні, а таксама магчымасьць нешта рабіць.

 

«Адзін з паплечнікаў нядаўна сказаў: „Калі ідзе павальны тэрор у краіне, то ня трэба на яго лезьці, бо ты ня зможаш нічога зьмяніць, а толькі цябе зьнішчаць“. Нічога не застаецца іншага, як проста ні ў чым ня ўдзельнічаць.

 

Калі чуюцца з замежжа пляны пра „крыжыкі і нулікі“, то гэта не для цяперашняй Беларусі. Гэта спрацавала б да 2020 году, а цяпер людзям ніхто не гарантуе бясьпекі. Калі нават выходзіш на вуліцу, то няма гарантыі, што цябе не пакладуць тварам у сьнег».

 


«Улады пабойваюцца здушанага пратэсту»


Палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі мяркуе, што нельга гаварыць пра тое, ці гатовая краіна да рэфэрэндуму, ці не гатовая, бо ў грамадзтве існуюць вялікія расколы. І розныя яго часткі ставяцца да падзеі, якая набліжаецца, па-рознаму.

 

«Усё робіцца ў найлепшых савецкіх традыцыях, але нават яшчэ бяздарней. Нездарма незалежныя мэдыя параўноўваюць абмеркаваньне сталінскай Канстытуцыі зь цяперашняй. Нават візуальны шэраг аднолькавы.

 

Вялікай колькасьці людзей мерапрыемства нецікавае: парыў да перамен закатаны ў асфальт. А вялікай розьніцы няма, якой будзе лукашэнкаўская Канстытуцыя», — лічыць Класкоўскі.

 

На думку экспэрта, сьпісы і сябраў камісіі, і назіральнікаў зачышчаны як ніколі.

 

«Раней невялікую колькасьць апазыцыянэраў пакідалі хаця б для гамэапатычных мэтаў, — сьмяецца аглядальнік. — Унутраныя назіральнікі — гэта ляялісты, якіх вызначыла ўлада. Сябрам камісіі яшчэ больш разьвязалі рукі, як пісаць пратаколы і якія лічбы там пісаць. Вэртыкаль і сілавікі мабілізаваныя».

 

Аляксандар Класкоўскі працягвае, што ў дні галасаваньня на ўчастках можна будзе пабачыць супрацоўнікаў сілавых органаў і дружыньнікаў, якія будуць сачыць за праявамі вальнадумства.

 

«Невялікая пэрспэктыва ў стратэгіі „двух крыжыкаў“, якая агучвалася для таго, каб зрабіць альтэрнатыўны падлік галасоў. У сёньняшніх умовах нават праціўнікі рэжыму не наважацца рабіць здымкі і адпраўляць іх у тэлеграм-боты. Апазыцыя за мяжой прапанавала слабаватую стратэгію, але нават яе ўлады абнулілі.

 

Адна з памылак замежных штабоў, што яны падобныя да генэралаў, якія рыхтуюцца да мінулай вайны. Апазыцыйным стратэгам варта зразумець, што хваля-2020 сышла, трэба думаць, як дзейнічаць у новых умовах», — кажа суразмоўца.

 

Пры ўсім пры гэтым, на думку Класкоўскага, улады ўсё адно ня ўпэўненыя, што ўсё пройдзе спакойна.

 

«Хоць улады кажуць, што кантралююць сытуацыю, але пабойваюцца гэтага здушанага пратэсту. Рэжым страхуецца, калі не называе імёны сябраў камісій, — гэта сымптом таго, што, нягледзячы на рыторыку пераможцаў, яны не адкідаюць варыянт таго, што ўсё можа зноў ускіпець і выбухнуць».

 

---------------------

Канстытуцыйная рэформа ў Беларусі-2022. Асноўнае


Якія паўнамоцтвы прапануюць забраць у прэзыдэнта?


З тэксту Канстытуцыі прапануюць забраць наступныя палажэньні пра прэзыдэнта:

прызначае шэсьць чальцоў Цэнтравыбаркаму;

са згоды Савету Рэспублікі прызначае на пасаду старшыняў Канстытуцыйнага суду, Вярхоўнага суду, Вышэйшага гаспадарчага суду зь ліку судзьдзяў гэтых судоў;

вызваляе ад пасады старшыню і судзьдзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў, старшыню і сяброў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, генэральнага пракурора;

прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю.


Якія паўнамоцтвы даюцца «Ўсебеларускаму народнаму сходу»


Праект замацоўвае статус «Усебеларускага народнага сходу» як паралельнай парлямэнту структуры з вышэйшымі за яго паўнамоцтвамі.

 

Сярод іх:

«Усебеларускі народны сход» зацьвярджае асноўныя кірункі ўнутранай і замежнай палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі;

зацьвярджае праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусі;

заслухоўвае прэм’ер-міністра аб выкананьні праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусі;

прапануе зьмены і дадаткі ў Канстытуцыю;

прапануе правядзеньне рэспубліканскіх рэфэрэндумаў;

мае права разглядаць пытаньне аб легітымнасьці выбараў;

прымае рашэньне аб зьняцьці прэзыдэнта з пасады ў выпадку сыстэматычнага або грубага парушэньня ім Канстытуцыі альбо зьдзяйсьненьня дзяржаўнай здрады ці іншага цяжкага злачынства.

 

Што яшчэ ў праекце новай Канстытуцыі

Здымаецца артыкул аб бестэрміновым прэзыдэнцтве, вяртаецца абмежаваньне двума тэрмінамі: «Адна і тая ж асоба можа быць прэзыдэнтам ня больш за два тэрміны». Але правіла мае дзейнічаць толькі для новаабраных прэзыдэнтаў.

 

Уводзіцца імунітэт для былога прэзыдэнта: «Прэзыдэнт, які спыніў выкананьне сваіх паўнамоцтваў, ня можа быць прыцягнуты да адказнасьці за дзеяньні, учыненыя ў сувязі з ажыцьцяўленьнем ім прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў».

 

Закрываецца магчымасьць абірацца прэзыдэнтам тым, хто часова зьехаў: «Прэзыдэнтам можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусі па нараджэньні, не маладзейшы за 40 гадоў, які валодае выбарчым правам, пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусі ня менш за 20 гадоў непасрэдна перад выбарамі, які ня мае і ня меў раней грамадзянства замежнай дзяржавы, або дазволу на жыхарства, або іншага дакумэнту замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і іншыя перавагі».
З праекту выключаны артыкул пра імкненьне Беларусі зрабіць сваю тэрыторыю бязьядзернай зонай, а дзяржаву – нэўтральнай.


«Заключныя і пераходныя палажэньні» праекту Канстытуцыі

Паводле артыкулу 143 абмежаваньні на прэзыдэнцкія тэрміны ўступяць у сілу толькі пасьля наступных прэзыдэнцкіх выбараў: «Зьмены Канстытуцыі, якія абмяжоўваюць колькасьць тэрмінаў, на працягу якіх адна і тая ж асоба можа займаць пасаду прэзыдэнта, уступаюць у сілу зь дня ўступленьня на пасаду зноў абранага прэзыдэнта». Паводле літары артыкулу, Лукашэнка можа балятавацца ў прэзыдэнты яшчэ прынамсі двойчы.

 

Таксама паводле артыкулу 143 ніякіх датэрміновых выбараў не прадугледжана, у тым ліку і прэзыдэнцкіх: «Дзяржаўныя органы (службовыя асобы) ажыцьцяўляюць сваю дзейнасьць на працягу тэрміну, на які яны былі ўтвораныя (абраныя, прызначаныя), альбо да спыненьня іх паўнамоцтваў ва ўстаноўленым парадку.

 

Паводле артыкулу 144 дзейны кіраўнік дзяржавы можа прэтэндаваць на пасаду старшыні Ўсебеларускага народнага сходу: «Закон, які вызначае кампэтэнцыю, парадак фармаваньня і дзейнасьці Ўсебеларускага народнага сходу, падлягае прыняцьцю на працягу году з дня ўступленьня ў сілу зьменаў Канстытуцыі. У мэтах арганізацыі належнай працы Ўсебеларускага народнага сходу прэзыдэнт, які займае гэтую пасаду на дату ўступленьня ў сілу зьменаў Канстытуцыі, можа быць абраны старшынём Усебеларускага народнага сходу».

 



 

Сегодня все в Беларуси знают, что на 27 февраля назначен Референдум по изменению и внесению дополнений в действующую конституция. 

 

Эти изменения и поправки кинули Народу сверху, как кость собаке. Кинули быстро и торопливо, практически за месяц до момента проведения референдума. Власть не дала Народу Беларуси времени на нормальное обсуждение предложенных ею изменений, и уж тем более на обработку и оценку поступивших в результате обсуждения предложений.  

Пока несколько человек, которые называют себя членами избирательных комиссий, записывают видео о том, что "они не боятся", Центральная избирательная комиссия засекретила списки участковых комиссий "в целях безопасности".

Статья 34 Избирательного кодекса Беларуси в предпоследнем абзаце требует публиковать имена всех членов избирательных комиссий.

В штабе Виктора Бабарико рассказали, что Мария Колесникова думает об участии в референдуме по Конституции, который запланирован властями Беларуси на 27 февраля.

Правительство утвердило план подготовки проектов законодательных актов в 2022 году. В плане предусмотрено, что закон о Всебеларусском народном собрании (ВНС) будет разработан Минюстом и внесен на рассмотрение Палаты представителей не раньше СЕНТЯБРЯ 2022 года.

 

Что же получается? За создание нового органа (ВНС) народу предлагают проголосовать в ФЕВРАЛЕ, а его полномочия установят только в СЕНТЯБРЕ.

Лукашенко заявил о предвзятом отношении Запада к референдуму по конституции.

 

Вчера, 8 февраля, на заседании Совета безопасности, диктатор заявил, что: - "Запад уже выражает недовольство предстоящими результатами референдума по поправкам в конституцию Белоруссии".

Беларусская диаспора Белостока пришла 6 февраля к консульству Беларуси, чтобы сказать "НЕТ" незаконному референдуму.

В своем комментарии специально для "DW" теолог и специалист по конституционному праву Наталья Василевич рассуждает об изменениях, которые действующая власть намерена внести в беларусскую конституцию.