Анатолий Лебедько. Интервью для «РАДЫЁ РАЦЫЯ»

Улады дэкларуюць: новую Канстытуцыю будзем абмяркоўваць разам. Яны гатовыя вынесці праект на грамадскае абмеркаванне.

Але пакуль гэтую Канстытуцыю на вочы ніхто не бачыў, пракаментаваў у нашым эфіры дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях канстытуцыйнай рэформы Анатоль Лябедзька.

Што хаваюць улады – пакуль невядома: – Звычайныя грамадзяне не бачаць. У гэтым ёсць фундаментальныя розніца і розны падыход да дакументаў, якія прапануе Лукашэнка, і якія прапануюць прыхільнікі пераменаў. Думаю, што і захаваецца такая таямнічасць, быццам бы ёсць гэты праект, але адкрыта не будзе доступу ў грамадзянаў. Я думаю, да самага магчымага рэферэндуму, які яны задумаюць правесці па гэтых зменах і дапаўненнях да дзеючай Канстытуцыі.

Канстытуцыйная камісія павінна да 1 жніўня прадставіць Аляксандру Лукашэнку выпрацаваныя прапановы па змяненні Канстытуцыі для наступнага іх вынясення на рэспубліканскі рэферэндум. Пра стварэнне новай Канстытуцыі абвясцілі на так званым усебеларускім народным сходзе. Працуе дзяржаўная канстытуцыйная камісія, першае пасяджэнне якой адбылося 31 сакавіка.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x
()
x