З Днём Канстытуцыі! За нашу і вашу свабоду!

Анатоль Лябедзька сустрэўся з выконваючым абавязкі амбасадара Польшы у Беларусі Марцінам Вайцяхоўскім.

Як адзначыў, па выніках сустрэчы, прадстаўнік па канстытуцыйнай рэформе Святланы Ціханоўскай размова тычылася шэрагу актуальных пытанняў.

«Была добрая нагода павіншаваць нашых суседзяў і сяброў са святам Канстытуцыі. Тым больш, што зараз прыхільнікі пераменаў працуюць над тэкстам Канстытуцыі новай Беларусі. І тут досвед Польшы і цікавы, і карысны. У Варшаве вітаюць рэформы, скіраваныя на дэмакратызацыю і пазітыўныя перамены у нашай краіне і гатовыя дзяліцца і досведам, і напрацоўкамі.

Безумоўна, не абышлі бокам і сёняшні стан беларуска- польскіх стасункаў. Тут, з аднаго боку стагнацыя, а з другога — магутны патэнцыял. І ў нас аднолькавае бачанне як яго скарыстаць дзеля дабрабыту беларусаў і палякаў”.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x
()
x