«Радыё Свабода» Які прэзыдэнт патрэбны Беларусі.

Ці атрымалі беларусы прышчэпку ад аўтарытарызму? Як прадухіліць злоўжываньне ўладай і адначасна забясьпечыць цьвёрдую і эфэктыўную ўладу? Якая пабудова дзяржаўнай улады найлепш можа абараніць незалежнасьць?

 На нашыя пытаньні адказвае прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.

Грамадзкая канстытуцыйная камісія прадставіла праект Канстытуцыі. Адзін зь кіраўнікоў камісіі — прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька. 15 сакавіка 1994 году была прынятая першая Канстытуцыя незалежнай Беларусі. 15 сакавіка 2021 году быў абвешчаны склад афіцыйнай канстытуцыйнай камісіі.

Лябедзька

  • Падчас абмеркаваньня праекту Канстытуцыі асаблівую грамадзкую цікавасьць выклікаюць пытаньні дзяржаўных моваў, сьмяротнага пакараньня і разьмеркаваньне ўладных паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады
  • Многія за 26 гадоў так наеліся прэзыдэнцтва, што лічаць, што шчасьце прыйдзе, як толькі зьнікне інстытут прэзыдэнцтва
  • У нашым праекце мы прадугледзелі парлямэнцкую сыстэму з прысутнасьцю інстытуту прэзыдэнцтва
  • У нас ёсьць апанэнты і ад улады — Пятро Пятроўскі, і ад незалежнага грамадзтва — Міхаіл Пастухоў
  • Павінен быць балянс галінаў улады, яны павінныя ўраўнаважваць адна адну
  • Можна казаць, што беларусы летась атрымалі прышчэпку ад аўтарытарызму. Але гэтая чума можа нэўтралізаваць прышчэпку і вярнуцца
  • Нам не хапае палітычнага досьведу жыцьця пры дэмакратыі
  • Тое, што мы маем цяпер — гэта ня моцнае прэзыдэнцтва, гэта гіпэрпрэзыдэнцтва, такога няма нідзе ў Эўропе, няма такога ў цывілізаваным сьвеце
  • З чыста парлямэнцкай сыстэмай мы можам трапіць таксама ў пастку
  • Перавага Канстытуцыі 1994 году, за вяртаньне да якой выказалася большасьць апытаных плятформай «Голас», гэта галасаваньне супраць гіпэрпрэзыдэнцтва
  • Канстытуцыя 1994 году — гэта прэзыдэнцкая рэспубліка, а мы за парлямэнцкую
  • У выніку парлямэнцкай працы, дыскусіяў, абмеркаваньня камуністычная большасьць у 1991 годзе прагаласавалі за бел-чырвона-белы сьцяг і за «Пагоню»
  • Канстытуцыя 1994 году можа разглядацца як Канстытуцыя транзыту
  • Але нашая задача — прапанаваць Канстытуцыю новай Беларусі, памяняць сыстэму
  • Замежнікі могуць купляць і прэзыдэнта, і яго атачэньне, і партыі, і дэпутатаў
  • Небясьпека існуе ва ўсіх выпадках
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x
()
x