Наша Нiва от 10.03.2021

https://nn.by/?c=ar&i=269620

Каманда Ціханоўскай прадставіла свой праект Канстытуцыі

Апазіцыя распрацавала праект новай Канстытуцыі. Апазіцыя яшчэ ў 2019 годзе стварыла працоўную групу па падрыхтоўцы змяненняў у Канстытуцыю. Пасля выбараў у жніўні 2020 года яе дзейнасць была актывізаваная, склад перагледжаны. Святлана Ціханоўская, якая прасоўвае тэму канстытуцыйнай рэформы, ухваліла дзейнасць групы для выпрацоўкі адпаведных прапаноў.

Парламент і прэзідэнт
Праект прадугледжвае пераход дзяржавы з прэзідэнцкай формы праўлення на парламенцкую: менавіта парламент будзе прызначаць прэм’ер-міністра, зацвярджаць урад, прымаць законы і пастановы.

Урад, у сваю чаргу, будзе рабіць справаздачу перад парламентам. Прэзідэнт у гэтай сістэме будзе выконваць прадстаўнічыя функцыі.

У праекце адзначаецца, што прэзідэнт абіраецца народам на пяць гадоў, а адна і тая сама асоба не можа быць прэзідэнтам больш за два тэрміны на працягу свайго жыцця.

Мясцовае самакіраванне
У варыянце Канстытуцыі таксама прапануецца змяніць падыход да мясцовага самакіравання: кіраўнікоў мясцовых выканкамаў цяпер будуць выбіраць дэпутаты, выбраныя жыхарамі адпаведных тэрыторый.

Для стварэння незалежнай судовай сістэмы прапануецца стварыць Нацыянальны савет правасуддзя. Дзве траціны яго членаў будуць абірацца з’ездам суддзяў, а адна трэць — калегіяй адвакатаў. Гэты орган будзе вырашаць пытанні кадравых прызначэнняў суддзяў.

Таксама прапануецца ўзмацніць ролю Нацыянальнага банка.

Мова, герб і сцяг
У праекце Канстытуцыі ў якасці дзяржаўных моў названыя беларуская і руская мовы, але з перспектывай для беларускай як адзінай дзяржаўнай.

«Паважаючы права кожнага выбіраць мову зносін, дзяржава ажыццяўляе меры па пашырэнні выкарыстання беларускай мовы для наступнага надання ёй у Канстытуцыі статусу адзінай дзяржаўнай мовы», — гаворыцца ў праекце.

У якасці дзяржаўнага сцяга ў праекце прапануецца БЧБ, у якасці герба — «Пагоня», у якасці дэвізу — «Жыве Беларусь!».

Адукацыя і ахова здароўя
У праекце прапісаны акадэмічныя свабоды і аўтаноміі для ВНУ, а таксама права на стварэнне органаў студэнцкага самакіравання.

Што тычыцца аховы здароўя, як і ў дзейным варыянце, беларусам гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя.

Смяротнае пакаранне
У праекце Канстытуцыі смяротнае пакаранне забароненае.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x
()
x