Іван Пляхімовіч. «Варта дадаць у Канстытуцыю яшчэ адзін дзяржаўны сімвал — дэвіз «Жыве Беларусь!»

Дацэнт канстытуцыйнага права Іван Пляхімовіч, аўтар двухтомнага «Каментарыя да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», выступіў з прапановай — замацаваць у Канстутыцыі яшчэ адзін дзяржаўны сімвал.

«Цяперашняя Канстытуцыя Беларусі, як і канстытуцыі пераважнай большасці дзяржаў, прадугледжвае тры дзяржаўныя сімвалы: сцяг, герб і гімн. Аднак некаторыя краіны маюць яшчэ і іншыя дзяржаўныя сімвалы.

У Францыі няма герба, затое яе Канстытуцыя замацоўвае разам са сцягам і гімнам: дэвіз Рэспублікі — «Свабода, Роўнасць, Братэрства». Гэты сусветна вядомы дэвіз бярэ свой пачатак ад Вялікай французскай рэвалюцыі XVIII ст.;

Прынцып Рэспублікі — праўленне народа, паводле волі народа і для народа.

Сімваламі Бразіліі, адпаведна яе Канстытуцыі, з’яўляюцца сцяг, герб, гімн і пячатка.

Ёсць словы, якія маглі б стацца дзяржаўным сімвалам Беларусі. Іх ведае кожны наш суайчыннік, і замены ім няма: «Жыве Беларусь!». Гэты выраз набыў другое дыханне ў сённяшняй краіне, бо з’яўляецца адным з сімвалаў масавых выступленняў беларусаў», — тлумачыць Іван Пляхімовіч.

«Дэвіз дзяржавы варта ўключыць таксама ў канстытуцыйны тэкст прысягі прэзідэнта, якую ён будзе прыносіць падчас заступлення на пасаду. Афіцыйнае прызнанне дэвізу дзяржавы садзейнічала б развіццю і адзінству беларускай нацыі, умацаванню яе духу, паказвала б усяму свету нашую адметнасць, — перакананы юрыст. —

Словам «Жыве Беларусь!» ужо больш за 100 гадоў, а іх аўтарства належыць Янку Купалу. У 1905—1907 гг. ён напісаў верш «Гэта крык, што жыве Беларусь», які сканчваецца такімі радкамі:

А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, —
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!»

Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x
()
x